Пс 137
1 Ля рэк Бабілёнскіх сядзелі мы там і плакалі, Сыён успамінаючы.
2 На вербах сярод яго мы павесілі нашыя гусьлі.
3 Бо там тыя, што нас паланілі, жадалі ад нас словаў песьні, і нішчыцелі нашыя — радасьці: “Засьпявайце нам нешта з песьняў Сыёнскіх!”
4 Як жа сьпяваць нам сьпеў ГОСПАДА ў чужой зямлі?
5 Калі я забудуся цябе, Ерусаліме, няхай забудзецца мяне правіца мая!
6 Няхай язык мой прыліпне да паднябеньня майго, калі я ня буду памятаць цябе, калі не ўзніму Ерусалім па-над найвышэйшую радасьць маю!
7 Прыгадай, ГОСПАДЗЕ, сынам Эдому дзень Ерусаліму, калі казалі яны: “Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!”
8 Дачка Бабілёнская, ты будзеш зруйнаваная! Шчасьлівы той, хто адплаціць табе за тое, што ты нам зрабіла!
9 Шчасьлівы той, хто немаўлятаў тваіх схопіць і паб’е аб скалу.