Пс 110
 1 Алілуя. 
Слаўлю Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім на радзе праведных і на сходні. 
 2 Вялікія дзеі Гасподнія, вабныя ўсім, хто іх любіць. 
 3 Дзея Ягоная - слава і хараство, і праўда Ягоная застаецца навечна. 
 4 Незабыўнымі зрабіў Ён цуды Свае; літасьцівы і шчодры Гасподзь. 
 5 Ежу дае тым, хто баіцца Яго; вечна памятае Свой запавет. 
 6 Сілу дзеяў Сваіх паказаў Ён народу Свайму, каб даць яму спадчыну язычнікаў. 
 7 Дзеі рук Ягоных праўда і суд; усе Яго запаведзі правільныя, 
 8 цьвёрдыя на вякі вечныя, заснаваныя на праўдзе і слушнасьці. 
 9 Збавеньне паслаў Ён народу Свайму; наказаў навечна Свой запавет. Сьвятое і страшнае імя Ягонае! 
 10 Пачатак мудрасьці страх Гасподні: розум правільны ва ўсіх, хто выконвае запаведзі Ягоныя. Хвала Яму няхай будзе вечная.