Пс 45
 1 Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. На музычным інструмэньце Аламот. Песьня. 
 2 Бог нам прыстанішча і сіла, хуткі памочнік у нягодах. 
 3 Таму не ўбаімся, хоць бы зямля здрыганулася і горы рушыліся б у сэрцы мораў. 
 4 Хай шумяць, уздымаюцца воды іх, трасуцца горы ад хваляваньня іх. 
 5 Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга. 
 6 Бог сярод яго; ён не пахісьнецца: Бог дапаможа яму з самае раніцы. 
 7 Зашумелі народы; пахіснуліся царствы: а Ён голас падаў Свой, і растала зямля. 
 8 Гасподзь сілы з намі, Бог Якава заступнік наш. 
 9 Прыйдзеце і пабачце дзеі Гасподнія, - якія ўчыніў Ён на зямлі спусташэньні: 
 10 спыняючы войны да краю зямлі, зламаў лук і струшчыў дзіду, калясьніцы спаліў вагнём. 
 11 Спынецеся і ўведайце, што Я - Бог: буду праслаўлены сярод народаў, праслаўлены на зямлі. 
 12 Гасподзь сілы з намі, заступнік наш Бог Якава.